Міжнародная летняя школа па геномных навуках

Магістранты і аспіранты запрашаюцца да ўдзелу ў міжнароднай летняй школе “Gene Regulation, Epigenetics and Genome Stability”.

Калі: 14 ліпеня – 22 жніўня 2017 года.
Дзе: Майнц, Нямеччына.

Навучанне будзе праводзіцца па наступных галінах:

  • эпігенетыка;
  • рэгуляцыя генаў;
  • геномная стабільнасць;
  • функцыянальная марфалогія ядра;
  • сістэмная біялогія і біяінфарматыка;
  • трансляцыйнае даследаванне.

Навучанне будзе праходзіць пад даглядм спецыялістаў з IMB, Johannes Gutenberg University і Mainz’s University Medical Centre. Працоўная мва – ангельская.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд і пражыванне.

Неабходныя дакументы:

  • CV (3 MB);
  • пасведчанні аб адукацыі (4 MB);
  • матывацыйны ліст.

Дэдлайн падачы заяўкі – 12 красавіка 2017 года, 12:00 CET.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.