Мiжнародная летняя школа ў Осла

Мiжнародная летняя школа (ISS) ва Ўнiверсiтэце Осла прапануе iнтэнсiўныя бакалаўрскія і магiстарскiя курсы. Кожны год ISS вiтае каля 550 студэнтаў з 90 краін свету.

ISS – гэта акадэмiчны цэнтр для навучання ў iнтэрнацыянальным кантэксце, а таксама форум для выхавання міжкультурнага паразумення. Галоўная мэта – канструкцыя i перадача ведаў, а таксама пашырэнне ўзаемаразумення памiж людзьмi розных культур.

На выбар курсаў, якія прапануе цэнтр, можна перайсцi па спасылцы нiжэй. Усе курсы аб’яднаны ў тры катэгорыi:

  • курсы бакалаўскага ўзроўню;
  • курсы магiстарскага ўзроўню;
  • «нарвeржскiя» курсы.

Патрабаваннi

Каб стаць удзельнiкам ISS стыпендыi, кандыдат павiнен прадэманстраваць:

  • што ягоны акадэмiчны і прафесійны бэкграунд рэлевантны курсу, на якi падаецца заяўка;
  • фiнансавую сталасць.

Фінансавыя ўмовы

ISS мае разнастайныя стыпендыi, якія цалкам альбо часткова кампенсуюць выдаткі. Усяго прадугледжана каля 50 поўных стыпендый, кожная з якiх кампенсуе:

  • базавыя ўнёскi;
  • дадатковыя ўнёскi;
  • штотыднёвыя выдаткi;
  • кошт квіткоў на самалёт у Нарвегiю i дадому.

Стыпендыя не пакрывае выдаткаў на атрыманне вiзы і транспарт з/да аэрапорта.

Як падацца

Неабходныя дакументы:

  • копія пашпарту;
  • дакументальнае падцверджанне валодання ангельскай мовай;
  • копii ўніверсiтэцкiх пасведчанняў;
  • statement of purpose;
  • рэкамендацыйны лiст;
  • запоўненая ISS-форма;
  • CV;
  • нарвежскiя дакументы для кандытаў на курсы нарвежскай мовы ўзроўню 2-4.

Усе дакументы перадаюцца праз электронную платформу ўнiверсiтэта.

Дэдлайн – 1 лютага 2016 года, для кандыдатаў з самафiнансаваннем – 15 сакавiка.