Міжнародная праграма па сацыяльным прадпрымальніцтве

Распачаты набор на Biz4All-2 – другую міжнародную праграму навучання сацыяльнаму прадпрымальніцтву.

Калі: снежань 2017 – жнівень 2018 года.
Дзе: Мінск.

Курс BIZ4all-2 – практыка-арыентаваны, таму ўдзельніцы і ўдзельнікі будуць ствараць жыццяздольныя прадукты, праводзіць краўдфандынгавыя кампаніі і рабіць многае іншае ў якасці выканання хатніх заданняў. Арганізатары таксама прапануюць дадатковыя трэнінгі для больш глыбокай прапрацоўкі бізнэс-ідэй.

Прыярытэтныя напрамкі бізнэс-праектаў з сацыяльнай місіяй, якія могуць прыняць удзел у праграме:

  • турызм;
  • устойлівае развіццё;
  • экалогія, навакольнае асяроддзе, зялёны офіс;
  • беларуская культура (мова, традыцыі, ежа);
  • адукацыя;
  • моладзь.

Да ўдзелу запрашаюцца:

  • каманды пачатковых прадпрымальнікаў і прадпрымальніц або тых, хто жадае стаць прадпрымальнікамі, – ва ўзросце 18-45 гадоў;
  • НДА, якія маюць намер запусціць прыбытковае сацыяльнае прадпрыемства;
  • менеджэры ўжо існуючых сацыяльных прадпрыемств, якія хочуць зрабіць свой бізнэс больш паспяховым;
  • прымаюцца толькі камандныя заяўкі – ад 2 да 6 чалавек.

Арганізатары – ОДБ Брусэль (Бельгія) у партнёрстве з TNU Network University (Нідэрланды).

Навучанне бясплатнае.

Дэдлайн падачы заявак – 28 лістапада 2017 года. Колькасць месцаў абмежаваная –  70 удзельнікаў і ўдзельніц.

Падрабязная інфармацыя па спасылцы.