Міжнародная праграма па стварэнню сацыяльных стартапаў

Берлінская школа Soin School запрашае маладых праектных менеджэраў, прадпрымальнікаў і актыўных грамадзян Беларусі да ўдзелу ў праграме па стварэнню сацыяльных стартапаў і развіццю міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне сацыяльных інавацый.

Пачатак: 1 кастрычніка.
Працягласць: 8 тыдняў.
Дзе: анлайн, Нямеччына.

У праграме

Праграма Impact Pre-Accelerator 2017 уключае ў сябе распрацоўку сацыяльнай бізнес-канцэпцыі па індывідуальным плане. Асноўны акцэнт робіцца на складанне бізнес-плана, даследаванні рынку, тэст прадукту/паслугі, стварэнне ўнікальнай гісторыі, складанне фінансавага плана на 12 месяцаў. Пры неабходнасці эксперты дапамогуць з падрыхтоўкай да краўдфандынгавай кампаніі.

Праграма праводзіцца на рускай і англійскай мовах.

Эксперты і настаўнікі

Вядудучыя спецыялісты з Impact Hub Moscow, Odessa і Berlin, ODB Brussels, Talaka.by, BMW Foundation і вопытныя сацыяльныя прадпрымальнікі з Германіі, Расіі, Беларусі і Украіны.

Фармат заняткаў

Праца праходзіць у рэжыме штотыднёвых заданняў, сустрэч або скайп-канферэнцый з настаўнікам, а таксама ў рамках воркшопаў на стартап-саміце ў Дортмундзе і шматдзённага семінара ў Берліне з 18 па 25 кастрычніка.

Пасля заканчэння праграмы ўдзельнікі прадставяць свае праекты на пітч у Impact Hub Moscow. Лепшы праект атрымае магчымасць дадатковай фінансавай і экспертнай падтрымкі. Незалежна ад вынікаў пітч усе ўдзельнікі праграмы становяцца членамі міжнароднай сеткі сацыяльных інаватараў.

Фінансавыя ўмовы

Прымаючы бок пакрывае ўсе выдаткі па ўдзеле ў семінарах, дапамагае з афармленнем Шэнгенскай візы, аплачвае пражыванне ў Германіі, а таксама (у залежнасці ад рэгіёна) пакрывае ад 50% да 100% транспартных выдаткаў.

Адукацыйная праграма Soin School праводзіцца пры фінансавай падтрымцы Міністэрства замежных спраў Германіі.

Дэдлайн падачы заяўкі – 15 верасня, 22:00 (СЕТ). Заяўкі прымаюцца па тэмах: устойлівае развіццё, інклюзія, адукацыю, развіццё сельскіх тэрыторый, урбаністыка, інфраструктура і чыстая энергія.

Паводле ODB Brussels.