Міжнародная школа для будучых лідараў

Студэнты старэйшых курсаў, выпускнікі і маладыя спецыялісты запрашаюцца да ўдзелу ў штогадовай летняй школе.

Калі: 2-8 ліпеня 2018 года.
Дзе: Вільня, Літва.

Transparency International School на Integrity (TISI) – гэта штогадовы антыкарупцыйны трэнінг для будучых лідараў. TISI знаёміць удзельнікаў з апошнімі распрацоўкамі ў галіне барацьбы з карупцыяй і падсправаздачнасці і прапануе рэальныя магчымасці, каб паспрабаваць рэалізаваць свае ідэі на практыцы.

Каму будзе цікава?

TISI чакае студэнтаў старэйшых курсаў, аспірантаў і маладых спецыялістаў ва ўзросце да 35 гадоў, якія хочуць даведацца, як выступіць супраць карупцыі і дамагчыся большай празрыстасці ў сваёй краіне.

Фінансавыя ўмовы

Ёсць абмежаваная колькасць стыпендый для заяўнікаў з некаторых краін (Беларусь уключна). Поўныя стыпендыі пакрываюць міжнародныя транспартныя выдаткі, навучанне і пражыванне. У некаторых выпадках студэнтам могуць быць таксама прапанаваны частковыя стыпендыі.

Дэдлайн падачы заяўкі – 1 траўня 2018 года.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.