Міжнародная стыпендыя для жанчын на вучобу ў ЗША

The American Association of University Women (AAUW) абвясціла штогадовы конкурс на адукацыйныя гранты ў ЗША для студэнтак магістратуры, аспірантуры і дактарантуры, якія не з’яўляюцца грамадзянкамі ЗША.

Міжнародная стыпендыя ЗША для жанчын існуе з 1917 г. Стыпендыяльная праграма падтрымліваецца ва ўсіх акрэдытаваных ВНУ краіны. У праграме ўдзельнічаюць усе вобласці даследавання і навуковыя праграмы, прапанаваныя ў акрэдытаваных універсітэтах.

Каля пяці магістарскіх стыпендый падаўжаюцца на другі год. Перавага аддаецца жанчынам, якія спрабуюць палепшыць становішча жанчын і дзяўчат праз грамадзянскую, грамадскую і прафесійную дзейнасць. Некалькі стыпендый даступныя для жанчын, якія праводзяць даследчую працу за межамі ЗША (але не ў роднай краіне), такія жанчыны павінны быць сяброўкамі Graduate Women International.

Фінансавыя ўмовы

Памер стыпендыі складае:

  • на магістарскую праграму – 18 000 даляраў ЗША;
  • на аспіранцкую – 20 000 даляраў ЗША;
  • на доктарскую – 30 000 даляраў ЗША.

Да ўдзелу запрашаюцца жанчыны, якія не з’яўляюцца грамадзянкамі ЗША, маюць ступень бакалаўра, вольна валодаюць ангельскай мовай і маюць намер вярнуцца ў родную краіну, каб працягнуць кар’еру.

Перыяд прыёму заявак — з 1 жніўня па 1 снежня 2016 г.

Падрабязную інфармацыю пра стыпендыяльную праграму глядзіце па спасылцы.

 

Глядзіце таксама: