Міжнародная стыпендыя ў Аўстраліі!

Універсітэт Фліндэрса, Аўстралія, пачынае прыем заявак на магістарскія і даследчыя стыпендыі “Flinders International Postgraduate Research Scholarships”.

Спецыяльнасці: гуманітарныя навукі, бізнэс, біятэхналогіі, клінічная адукацыя, клінічная реабілітація, хірургія, інжынерыя, права, тэалогія і іншыя.

Узровень: магістратура (2 гады), аспірантура (3 гады).

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • ступень бакалаўра ці магістра;
  • адметныя поспехі ў навучанні;
  • добрае валоданне ангельскай мовай, пацверджанае вынікамі экзамену;
  • для PhD – навуковая дзейнасць.

Неабходныя дакументы:

  • згода ад патэнцыйнага навуковага кірайніка на правядзенне даследаванняў пад яго кіраўніцтвам (трэба папярэдне скантактавацца і дамовіцца);
  • публікацыі;
  • адзнакі;
  • прапанова на даследаванне;
  • 2 рэкамендацыйных ліста;
  • CV.

Фінансавыя ўмовы:

Стыпендыя пакрывае выдаткі на навучанне, таксама прадугледжана стыпендыя.

Дэдлайн падачы заяўкі – 12 жніўня 2016.

Па пытыннях стыпендыі можна звяртацца па адрасу rhdscholarships@flinders.edu.au

Больш падрабязнасцей па спасылцы.