Міжнародная сустрэча маладых ва Ўкраіне

Цэнтр еўрапейскiх iнiцыятываў у супрацоўнiцтве з “Active Ukrainians in Europe” i “Youth Peace Ambassadors Network” арганiзуюць семiнар, якi збярэ 36 маладых удзельнікаў з 12 краiн.

Семiнар адбудзецца з 14га па 22га красавiка ў Сумах, ва Ўкраiне. Галоўная мэта сустрэчы – падтрымаць моладзь i няўрадавыя арганiзацыi iнструментамi i досведам працы па iнтэграцыi i гуманiтарнай падтрымцы перасяленцаў i бежанцаў.

Задачы семiра:

  • падзялiцца лепшымi практыкамi памiж няўрадавымi арганiзацыямi i iх супрацоўнiкамi на нiве працы з перасяленцамi i бежанцамi;
  • вызначыць магчымыя праблемы, якiя могуць з’явiцца на лакальным узроўнi (на месцах прыему бежанцаў) i распрацаваць магчымыя мерапрыемствы для iх параадольвання;
  • параўнаць легальныя iнструменты, якiя выкарыстоўваюцца ў краiнах удзельнiкаў форуму адносна статусу i падтрымкi перасяленцаў i бежанцаў;
  • распрацаваць прапановы мясцовым уладам, якiя маглi б прадухiлiць узнiкненне канфлiктаў у лакальных супольнасцях;
  • распрацаваць дадатковыя iнiцыятывы для падтрымкi перасяленцаў i бежанцаў у краiнах удзельнiкаў семiнара.

Патрабаваннi да кандыдатаў:

  • быць маладым прадстаўнiком няўрадавых арганiзацый з 12 краiнаў: Арменiя, Беларусь, Грузiя, Германiя, Венгрыя, Iталiя, Польшча, Гiшпанiя, Швецыя, Злучанае Каралеўства, Украiна, Турцыя;
  • дастаткова ведаць ангельскую мову;
  • мець арганiзацыйную падтрымку на будучую дзейнасць;
  • актуальная праца з перасяленцамi i бежанцамi на лакальным узроўнi, гатоўнасць на далейшую працу па праблеме;
  • магчымасць удзельнічаць у семiнары з 14.04 па 22.04.2016 года.

Перш чым падаць заяўку, неабходна скантактавацца з адказнай арганізацыяй. У Беларусі гэта New Faces – newfacesbox@gmail.com.

Падаць заяўку можна па спасылцы.

Дэдлайн – 9 сакавіка 2016 года.

Па дэталёвую  інфармацыю звяртайцеся, калі ласка, на е-адрас yuliya.ielfimova.cei@gmail.com.