Міжнародная сустрэча перакладчыкаў
- 02.11.2015
- Семінары

- перакладчыкі
- Берлін, Ляйпцыг
- сакавік 2016
- нямецкая
- 20.11.2015
- lcb.de
Фундацыя Роберта Боша запрашае перакладчыкаў з усяго свету.
Міжнародная сустрэча адбудзецца ў сакавіку 2016 года. Яна збярэ 30 удзельнікаў, якія прафесійна перакладаюць нямецкую літаратуру на іх родную мову.
Цягам тыдню ўдзельнікі…
- пазнаёмяцца з актуальным станам і развіццём сучаснай нямецкай літаратуры;
- набудуць персанальныя кантакты з аўтарамі, выдаўцамі, крытыкамі і калегамі з іншых краін.
Праграма прадугледжвае два пункты:
- сумесная праца на семінары;
- наведванне кніжнай выставы ў Ляйпцыгу.
Фінансавыя ўмовы
Удзельнікам кампенсуюць выдаткі на дарогу, а таксама (калі неабходна) забяспечаць жыллём у Берліне і Ляйпцыгу.
Каб стаць удзельнікам сустрэчы, неабходна запоўніць заяўку і даслаць яе на адрас becker@lcb.de.
Дэдлайн – 20 лістапада 2015 г.
Глядзіце таксама: