Міжнародны форум для тых, каму неабыякава на культурную спадчыну

Польская нацыянальная камісія ЮНЭСКА і Міжнародны культурны цэнтр у Кракаве запрашаюць да ўдзелу ў World Heritage Young Professionals Forum 2017.

Центральная тэма сёлетняга форуму – Памяць: згубленая і адноўленая спадчына.

Калі: 25 чэрвеня – 4 ліпеня 2017 года.
Дзе: Варшава, Кракаў (Польшча).

Працоўная мова – ангельская.

Галоўная мэта форуму – параўнаць і супаставіць два гістарычныя цэнтры двух самых вылікіх польскіх гарадоў – Варшаву і Кракаў, абмеркаваць іх як прыклады дэструкцыі і ўстойлівасці.

Маладыя прафесіяналы з усяго свету атрымаюць магчымасць абмяняцца ідэямі, пашырыць свае погляды і падтрымаць дыскусію ў такіх тэмых, як:

  • памяць і ідэнтычнасць;
  • кансервацыя і рэстаўрацыя;
  • абмежаванні рэканструкцыі;
  • кіраванне гістарычнай спадчынай.
Да ўдзелу запрашаюцца маладыя прафесіяналы:
  • ва ўзросце ад 22 да 32 гадоў;
  • якія добра валодаюць ангельскай мовай;
  • якія скончылі альбо вучацца па такіх накірунках, як архітэктура, гарадское планаванне, гісторыя, сацыялогія, культурная спадчына, археалогія, геаграфія, міжнародныя дачыненні, эканоміка, этнаграфія, антрапалогія ды іншыя;
  • (альбо) якія з’яўляюцца даследчыкам, актывістам, прадстаўніком НДА, культурных асацыяцый і г.д.

Як падацца

Неабходна запоўніць аплікацыйную форму і далучыць да яе сваё рэзюмэ.

Дэдлайн – 3 красавіка 2017 года.

Пазнаёміцца з падрабязнай праграмай форуму можна па спасылцы.

Больш падрабязнасцей – тут.