Міжнародны Кангрэс: магчымасць для маладых журналістаў

Orange Magazine шукае пяць маладых журналістаў, якія добра ведаюць ангельскую і нямецкую мовы, для ўдзелу ў міжнароднай праграме ў Берліне.

Калі: 6-7 сакавіка 2017. Дзе: Берлін, Нямеччына.

Задача ўдзельнікаў – асвятліць міжнародную падзею палітычнага фонду Нямеччыны – Friedrich-Ebert-Stiftungs Integrationskongress 2017.

Для заявак адкрыты наступныя пазіцыі:

  • 2-3 журналіста web і друкаваных СМІ

Абавязкі: Каманда Orange апублікуе адзін выпуск часопіса напярэдадні мерапрыемства (не менш за 2 артыкула ад кожнага журналіста), а таксама будзе асвятляць Кангрэс з дапамогай Live-блогаў. Зацікаўленым трэба будзе даслаць CV і узоры папярэдніх прац.

  • 2 відэа- і / альбо мультымедыа-журналіста/ фатографы і фотаграфіні

Абавязкі: Відэа-каманда створыць 1-2 відэа з асноўнымі момантамі канферэнцыі. Патрабаванне да кандыдатаў – папярэдні вопыт мантажу і здымкі. Зацікаўленым трэба будзе даслаць CV і узоры папярэдніх прац.

Таксама кандыдатам трэба будзе даслаць канцэпт свайго відэа/артыкула для Кангрэса.

Агульныя патрабаванні да кандыдатаў:

  • удзел адкрыты для журналістаў са ўсяго свету;
  • узрост ад 18 да 30 гадоў;
  • добрае валоданне ангельскай і нямецкай мовамі;
  • social media skills (Tweeter, Facebook).

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары пакрываюць выдаткі на пражыванне на працягу трох ці чатырох начэй, а таксама выдаткі на пералёт. Таксама арганізатары абяцаюць дапамагчы з атрыманнем візы.

Дэдлайн падачы заяўкі (CV, узораў папярэдніх прац і канцэпту) – 31 снежня 2016, 23:59 CET. Заяўкі трэба дасылаць на паштовую скрыню applications@orangemagazine.eu

Па дадатковых пытаннях можна звяртацца да Triin Ilves t.ilves@orangemagazine.eu.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.