Міжнародны культурніцкі форум запрашае ў Мюнхен

Аддзел “Адукацыя і дыскурсы” Інстытута імя Гётэ з 7 па 18 лістапада ладзіць Міжнародны форум мэнэджмента і палітыкі ў сферы культуры.

Праграма форума адрасуецца вольным мастакам, пісьменнікам, музыкантам.

Лакацыя – Мюнхен, Нямеччына.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • выдатнае валоданне ангельскай мовай;
  • мінімум 5 гадоў працоўнага досведу ў галіне культуры, пажадана на свабоднай сцэне;
  • жаданне пашырыць прафесійны абмен падчас працы ў групах.

Дэдлайн падачы заяўкі – 24 ліпеня 2016 года.

Пасля першага этапу абраных кандыдатаў запросяць на тэлефоннае інтэрв’ю.

Фінансавыя ўмовы

Гётэ Інстытут пераймае ўсе выдаткі на пералёт, медыцынскае страхаванне і пражыванне ўдзельнікаў, а таксама выплочвае стыпендыю цягам праграмы.

Падаць заяўку можна па спасылцы.