Міжнародны курс у Ізраілі па падтрымцы малога бізнэсу жанчын

Ізраільская агенцыя міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне развіцця MASHAV прапануе міжнародны курс на тэму “Выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій для падтрымкі прадпрымальніцтва жанчын”.

Перыяд: 28 траўня – 17 чэрвеня 2017 года.

Мэта праграмы – забяспечыць гендарную роўнасць і ўстойлівае эканамічнае развіццё шляхам вывучэння магчымасці выкарыстоўваць ІКТ у малым бізнэсе, стварыць і замацаваць патэнцыял, а таксама прадаставіць падтрымку, мэнэджарскія інструменты па выкарыстанні ІКТ для жанчын-прадпрымальніц.

Асноўныя тэмы:

  • мэты ўстойлівага развіцця і яго ўплыў на малы бізнэс;
  • аналіз ролі ІКТ і сацыяльных сетак у кіраванні малым бізнэсам;
  • стан прадпрымальніц у час хуткіх глабальных перамен;
  • кіраванне праектамі як інструмент кіравання бізнэсам;
  • сістэмы падтрымкі мікра- і малога прадпрымальніцтва ў Ізраілі, уключаючы тэхналагічныя інкубатары;
  • псіхалогія як інструмент паспяховых бізнэс-стасункаў;
  • сесіі па абмене досведам сярод удзельніц.

Праграма прадугледжвае навучальныя візіты ва ўстановы падтрымкі малых бізнэсаў і малыя прадпрыемствы, якімі кіруюць жанчыны.

Па заканчэнні курсу ад удзельніц чакаюць практычных прапаноў ці інавацыйныя ідэі па тэме праграмы, якія могуць быць увасобленыя ў Беларусі.

Да ўдзелу запрашаюцца як жанчыны, так і мужчыны ва ўзросце ад 30 да 55 гадоў, якія працуюць у дзяржаўных установах, асацыяцыях дзелавых жанчын ці якія займаюцца мікракрэдытамі, падтрымкай і развіццём малога бізнэсу.

Як падацца

Знайсці форму заяўкі можна па спасылцы. У запоўненым выглядзе разам з медыцынскім бланкам яе неабходна даслаць у бліжэйшае прадстаўніцтва (амбасаду) Ізраіля, а таксама Кацярыне Рудэнка Katerina@mctc.org.il.

Фінансавыя ўмовы

MASHAV прапануе абмежаваную колькасць стыпендый. Стыпендыя пакрывае кошт навучання, пражывання, страховання і трансфер з/да аэрапорту. Кошт пералёту ўдзельнікі пакрываюць самастойна.

Дэдлайн – 1 сакавіка 2017 года.

Падрабязней – па спасылцы.