Міжнародны мітап сацыяльных прадпрымальнікаў

ОДБ Брусэль запрашае на міжнародны мітап сацыяльных прадпрымальнікаў з удзелам экспертаў з Украіны, Беларусі, Расіі, Германіі ды Нідэрландаў.

Калі: 22 лістапада 2017 года, 9:30 – 18:30.
Дзе: Мінск, канферэнц-заля “Цмокі-Мінск (вул Уральская 3а).

Сацыяльным прадпрымальнікам часам не хапае досведу ў маркетынгу, кіраванні персаналам, арганізацыі бізнес-працэсаў. Як заразіць сваёй ідэяй супрацоўнікаў і пазбегнуць выгарання? Як правільна іх матываваць? Як выбудаваць маркетынгавую стратэгію такім чынам, каб прадукцыя вашага сацыяльнага прадпрыемства добра прадавалася? Як мінімізаваць вымогі, выкарыстоўваючы падыходы ашчаднай вытворчасці, і экалагічным, улічваючы тэхналогіі зялёнага офісу? Пр гэта і не толькі распавядуць эксперты мітапу.

Каму будзе цікава?

Сацыяльным прадпрымальнікам-пачаткоўцам, тым, хто ўжо стала працуе, а таксама тым, у каго ёсць задумы заняцца сацыяльным прадпрымальніцтвам, і тым, хто цікавіцца пытаннямі імпакт- і краўд-інвеставання.

Удзел у мерапрыемстве бясплатны, але неабходна рэгістрацыя.

Дэдлайн падачы заявак – 20 лістапада уключна.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.