Міжнародны моладзевы кэмп на Балі – у навагоднюю ноч

Міжнародны моладзевы кэмп на востраве Балі – гэта мерапрыемства, арганізаванае моладдзю для моладзі, неабыякавай да будучыні навакольнага асяроддзя.

Калі: 31 снежня 2018 года 0 3 студзеня 2019 года.
Дзе: Балі, Інданэзія.

Кэмп дапаможа удзельнікам зазнаёміцца, усталяваць кантакты і пасупрацоўнічаць у экалагічных праектах. Таксама арганізатары прапануюць удзел у розных мерапрыемствах, а таксама знаёмства з мясцовымі жыхарамі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост – 15 – 24 гады;
  • мець добрыя камунікацыйныя навыкі;
  • мець жаданне пазнаёміцца і пасупрацоўнічаць з удзельнікамі з розных краінаў;
  • валодаць ангельскай мовай.

Фінансавыя ўмовы

Кошт удзелу складае 235 даляраў. У гэтую суму ўваходзіць кошт удзелу ў мерапремствах, мясцовага трасферу, пражыванне і харчаванне.

Падаць заяўку можна па спасылцы.

Дэдлайн – 20 лістапада 2018 года.

Падрабязнасці тут.