Міжнародны моладзевы семінар у Кіеве

European Minority Youth Network сумесна з Грамадзянскім Форумам запрашаюць да ўдзела ў праекце «Моладзь для моладзі: развіццё талерантнасці і міжкультурнага дыялогу!».

Калі: 3-9 красавіка 2019.
Дзе: Кіеў, Украіна.

Праект складаецца з навучальнага семінара ў Кіеве, а таксама рэалізацыі рэгіянальнай актыўнасці, якая адпавядае мэтам і задачам праекта:

  • развіць кампетэнцыі і веды ў галіне міжкультурнай адукацыі;
  • распрацаваць праграму мерапрыемстваў па выхаванню талерантнасці і міжкультурнаму навучанню.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост ад 18 да 30 гадоў (магчымы абгрунтаваныя выключэнні);
  • вопыт і жаданне працы ў тэме праекта;
  • здольнасць ўзаемадзейнічаць на працоўнай мове праекта (руская).

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары цалкам пакрываюць выдаткі на харчаванне і пражыванне, а таксама на праезд – пры ўмове выкарыстання эканамічных відаў транспарту (аўтобус, цягнік (плацкарт)). Ўзнос ўдзелу складае 20 беларускіх рублёў для не чальцоў «Грамадзянскага Форуму», 10 рублёў – для чальцоў.

Дэдлайн падачы заяўкі – 2 сакавіка 2019 года.

Больша падрабязнасцей па спасылцы.