Міжнародны праект у вельмі крэатыўным горадзе!

Крэатыўныя моладзь запрашаецца на міжнародны абмен “Think creative-go non-formal!” у Берліне.

Калі: 14-26 верасня 2016. Дзе: Берлін, Нямеччына.

На працягу двух тыдняў удзельнікаў чакаюць адукацыйныя мерапрыемствы і воркшопы, квэст па гораду, наведванне цікавых месцаў і раёнаў, нефармальныя размовы і шмат чаго іншага.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост 18-26;
  • зацікаўленасць тэмай;
  • валоданне замежнымі мовамі НЕ патрабуецца!

Фінансавыя ўмовы:

Арганізацыйны ўнёсак – 50 еўра. Нямецкі бок забяспечвае харчаваннем і жыллём, а таксама дапамагае вырашыць візавыя справы. Выдаткі на транспарт (Мінск-Берлін-Мінск і лакальны) удзельнікі пакрываюць самастойна. 

Дэдлайн падачы заяўкі – 20 жніўня. Удзельнікі атрымаюць пацвярджэннне з дэталёвай інфармацыяй да 22 жніўня.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца на паштовую скрыню viktoriazhlobich@gmail.com ці па тэлефоне +375299175117 (Вікторыя).

Праект з’яўляецца ідэяй грамадзянскай адукацыйнай арганізацыі Chance BJS gGmbH.