Міжнародны сімпозіум пра устойлівую адукацыю

6-7 снежня 2018 года адбудзецца Другі Міжнародны сімпозіум «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця для ўсіх пакаленняў – сацыяльны дагавор».

Міжнародны сімпозіум «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця для ўсіх пакаленняў – сацыяльны дагавор» – гэта пляцоўка, на якой арганізатары практык бесперапыннай адукацыі і эксперты ў галіне адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця, выкладчыкі універсітэтаў і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, бізнес-структур, мясцовых органаў улады могуць прадставіць свае напрацоўкі, накіраваныя на забеспячэнне экалагічнай цэласнасці, эканамічнай устойлівасці, сацыяльнага дабрабыту і развіцця чалавечых рэсурсаў рэгіёнаў.

Да ўдзелу ў сімпозіуме запрашаюцца арганізатары мясцовых, рэгіянальных і нацыянальных практык адукацыі дзеля ўстойлівага развіцця, прадстаўнікі органаў заканадаўчай і выканаўчай улады, міністэрстваў і ведамстваў, рэгіянальных ініцыятыў у галіне ўстойлівага развіцця, грамадскіх арганізацый, бізнесу, міжнародных арганізацый, навуковых і экспертных супольнасцяў з розных краін.

Работа Другога Міжнароднага сімпозіума арганізуецца ў рамках беларуска – нямецкага праекта «Навуковая крама як інструмент інтэграцыі практык адукацыі для ўстойлівага развіцця», які ажыццяўляецца ў 2016-2018 гг. у Рэспубліцы Беларусь Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя Максіма Танка (Беларусь), Асацыяцыяй «Адукацыя для ўстойлівага развіцця», зарэгістраванай арганізацыяй Wissenschaftsladen Bonn e.V. (Германія).

Для ўдзелу ў сімпозіуме неабходна да 28 кастрычніка 2018 года накіраваць заявачную анкету і матэрыялы, выкананыя на дзвюх мовах (рускай і ангельскай) на адрас арганізацыйнага камітэта на электронную пошту ccesd2018@gmail.com.