Міжнародны студэнцкі фестываль у Грайфсвальдзе

Міжнародны студэнцкі фестываль у Грайфсвальдзе зноў аб’яднае 150 маладых людзей з усяго свету, каб прыняць удзел у яскравай займальнай і насычанай праграме, поўнай тэматычных і культурных падзей.

Калі: 5-13 чэрвеня 2020 г.

На працягу 9 дзён удзельнікі будуць прымаць удзел у варкшопах, дыскусіях лекцыях і культурных мерапрыемствах, прысвечаных тэме: “From Ego to EchoCreating Ideas for Collective Change“.

Падчас лекцый і варкшопаў удзельнікі разгледзяць актуальныя і вострыя сацыяльныя, эканамічныя, палітычныя і экалагічныя праблемы і шляхі вырашэння іх. Яны таксама абмяркуюць важнасць актывізму і ацэняць уплыў кожнай і кожнага з нас на грамадства.

А па вечарах ўдзельнікі будуць збірацца разам, каб атрымаць асалоду ад выдатнай культурнай праграмы, якая будзе ўключаць: паказ фільмаў, вечарынкі, канцэрты і многае іншае.

Падаць заяўку можна тут.  Дэдлайн – 15 снежня 2019 года.

Дадатковая інфармацыя пра фестываль размешчаная на сайце падзеі.