Міжнародныя стандарты ў нацыянальную практыку: адукацыйны праект

Адукацыйны праект «Міжнародныя стандарты ў нацыянальную практыку» запрашае юрыстаў, праваабаронцаў і грамадзянскіх актывістаў далучыцца да праграмы.

Працягласць: 1 год, сем сесій ў 2018 і 2019 гадах, адна сесія раз на два месяцы; першая сесія будзе доўжыцца сем дзён, шостая – шэсць дзён, астатнія – па тры дні.
Дзе: Літва, Украіна

Кожная сесія складаецца з тэарэтычных, практычных заняткаў, дыскусій і навучальных візітаў. Заняткі вядуць эксперты па правах чалавека з вопытам практычнай работы ў гэтай сферы: навукоўцы, супрацоўнікі міжнародных органаў, эксперты міжнародных і беларускіх няўрадавых арганізацый.

Вучэбная праграма ўключае ў сябе вывучэнне і абмеркаванне канцэпцыі і сучасных выклікаў правоў чалавека, стандартаў асобных правоў (свабода слова, сходаў і асацыяцый і інш.), інструментаў і механізмаў іх абароны. Удзельнікаў і ўдзельніц чакаюць адукацыйныя візіты ў літоўскія і ўкраінскія праваабарончыя інстытуцыі.

Кожны выпускнік праекта атрымае:

  • веды сучасных канцэпцый міжнароднага права правоў чалавека;
  • навыкі прымянення міжнародных стандартаў правоў і свабод чалавека;
  • уменне дапасоўваць культуру правоў чалавека і гуманістычныя каштоўнасці да сваё працы;
  • унікальныя навыкі і інструменты камунікацыі.

Удзел у курсе  бясплатны.

Дэдлайн падачы заявак – 15 чэрвеня 2018.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.