Моц нефармальнай адукацыі: семінар у Партугаліі

Моладзевым работнікам, трэнерам і праектным менеджэрам прапануюць адначасова даведацца больш пра нефармальную адукацыя і спазнаць культуру Партугаліі.

Калі: 5-10 красавіка 2017. Дзе: Жанэйру-дэ-Сіма, Партугалія.

Дзеля чаго патрэбен гэты курс?

  • Прааналізаваць ролю нефармальнай адукацыі ў розных краінах Еўропы;
  • Абмеркаваць еўрапейскую стратэгію нефармальнай адукацыі;
  • Пачаць барацьбу з распаўсюдам спажывецкага падыходу ў моладзі;
  • Даследаваць значэнні і ролі розных адукацыйных падыходаў і метадаў;
  • Змяніць штодзённыя практыкі працы з моладдзю;
  • Зразумець прынцыпы навучання і нефармальнай адукацыі ў рамках праграмы Youth in Action;
  • Адчуць партугальскую культуру праз актыўнае ўзаемадзеянне з мясцовымі суполкамі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост ад 18 гадоў;
  • добрае валоданне ангельскай мовай;
  • удзел у жыцці моладзі.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары пакрываюць выдаткі на пражыванне (у мясцовай вёсцы), транспарт, візу і гэтак далей. Удзельнікам трэба будзе заплаціць арганізацыйны ўнёсак (адрозніваецца ў залежнасці ад краіны).

Дэдлайн пдачы заяўкі – 29 студзеня 2017.

Больш падрабязнасцей тут і тут.