Моладзь і свет: шматэтапны міжнародны трэнінг-курс

БАСС І Erasmus+ ладзяць шматэтапны міжнародны трэнінг-курс “Моладзь і свет. Умацаванне патэнцыялу моладзі для пабудовы свету”.

Праект накіраваны на развіццё патэнцыялу моладзі і маладых лідараў у вырашэнні праблем супольнасці распрацоўкі іннавацыйных падыходаў і канкрэтных ініцыятыў ва ўласных праектах. Асноўнымі тэмамі праекта таксама з’яўляюцца пашырэнне правоў і магчымасцяў моладзі, мірабудаўніцтва, трансфармацыя канфліктаў і інш.

Дзейнасць у рамках праекта і тэрміны:

1 этап: Анлайн-курс

Асноўныя тэмы курсу – пашырэнне правоў і магчымасцяў моладзі, мірабудаўніцтва.

Калі: красавік 2018, курс разлічаны на 4-6 тыдняў, займае 2-3 гадзіны штотыдзень.

2 этап: Практычны трэнінг

Калі: 14-22 траўня, Арменія.

3 этап: Анлайн-курс

Падрыхтоўка да другога навучальнага курса

Калі: ліпень 2018- верасень 2018.

4 этап: Практычны трэнінг у Грузіі

Асноўная мэта дадзенага трэнінгу – паглыбіць веды ў частцы мiрабудаўнiчых падыходаў, у выкарыстанні практычных ведаў для распрацоўкі праектаў. Распрацоўка ідэй для праектаў, а таксама наступнае прымяненне іх на мясцовым узроўні.

Калі: 1-9 кастрычніка 2018

5 этап: Мерапрыемствы ў рамках ініцыятыў, якія былі распрацаваны

Калі: лістапад-снежань 2018.

Патрабаванні да ўдзельнікаў:

  • базавыя веды ў галіне мірабудаўніцтва і сацыяльнай трансфармацыі;
  • вопыт працы ў НДА, якая працуе з моладдзю;
  • каардынацыя і / або правядзенне мясцовай або міжнароднай сацыяльнай ініцыятывы;
  • добрае валоданне ангельскай мовай;
  • жаданне і матывацыя ўдзельнічаць у дадзеным праекце.

Фінансавыя ўмовы

Пражыванне, харчаванне, пералёт цалкам пакрываюцца арганізатарамі.

Дэдлайн падачы заяўкі – 27 лютага 2018 года.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца па мэйлу juliadobyshuk@gmail.com