“Моладзь: трэнды і лідары”: форум па моладзевай працы ў Ерэване

AEGEE-Ерэван разам з Пражскім грамадзянскім цэнтрам запрашаюць 50 актыўных маладых людзей з краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі, якія змяняюць жыццё ва ўласнай краіне, да ўдзелу ў форуме “Моладзь: трэнды і лідары”. Мэта мерапрыемства – абмен досведам моладзевай працы і залучэння моладзі ў інавацыйныя праекты.

Патрабаванні да кандыдатаў(к)

Форум “Моладзь: трэнды і лідары” чакае вас, калі вы:

  • Кіраўнік(ца)/сябра моладзевай арганізацы альбо каардынатар(ка) праекта, звязанага з доўгатэрміновым станоўчым уздзеяннем на мясцовую моладзь і студэнтаў;
  • Лідар(ка) меркаванняў: не з’яўляецеся сябрам НКА, але шмат сутыкаецеся з моладзю ў сваёй працы, дзеяннях і камунікацыях;
  • Кіруеце папулярнымі і ўплывовымі сервісамі ў сацсетках.

Фінансавыя ўмовы:

Арганізатары аплачваюць выдаткі, звязаныя з удзелам у мерапрыемстве.

Як падацца:

Каб стаць удзельнікам форума, неабходна запоўніць заяўку тут. Дэдлайн заявак – 6 кастрычніка 2018 года.

Падрабязней пра форум “Моладзь: трэнды і лідары” – тут.