Моладзь у лічбавым асяроддзі: канферэнцыя

Interkulturelles Zentrum запрашае на канферэнцыю “Digital Youth Work” – даследаваць з розных бакоў канцэпцыю работы з моладдзю ў лічбавым асяроддзі.

Калі: 27-30 лістапада 2017 года.
Дзе: Вена, Аўстрыя.

Мэты канферэнцыі – прэзентаваць інфармацыю пра апошнія разработкі на ўзроўні Еўразвязку, даць удзельнікам магчымасць атрымаць практычны досвед ужывання інструментаў(сродкаў) карысных у штодзеннай працы, адлюстраваць ролю моладзевых работнікаў у цыфравым свете.

Удзельнікі змогуць:

  • азнаеміцца з метадамі цыфравой работы з моладдзю;
  • даследаваць практычныя прыклады цыфравой работы з моладдзю;
  • абменьвацца досвкдам і практыкаваць выкарыстанне цыфравых інструментаў для работы з моладдзю;
  • паказаць ролю моладзевых работнікаў у адносінах да цыфравых метадаў;
  • падрыхтаваць удзельнікаў да ўкаранення цыфравых падыходаў у іх рабочай\ штодзеннай практыцы.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • досвед працы з моладдзю або ў моладзевай арганізацыі;
  • адкрытасць і гатоўнасць укараняць цыфравыя метады ў штодзеннай працы з моладдзю;
  • магчымасць прадвігаць новыя ідэі як кіраўнікам так і калегам;
  • узрост ад 18 гадоў;
  • добрае валоданне ангельскай мовай;

Фінансавыя ўмовы:

Праграма фінансуе выдаткі на праезд, пражыванне і афармленне візы.

Дэдлайн падачы заяўкі – 8 кастрычніка 2017 года.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.