Моладзь за гендарную роўнасць 2016

2-4 сакавіка 2016 года Еўрапейскі парламент у Бруселі запрашае на форум “Моладзь за гендарную роўнасць 2016“.

Вітаюцца маладыя людзі ва ўзросце 18-25 гадоў з краін Еўразвязу і краін-суседзяў ЕЗ.

Удзельнікі мерапрыемства змогуць набыць новыя кантакты і абмяняцца досведам па рэалізацыі праектаў у сферы гендарнай роўнасці.

У форуме возьмуць удзел 25 прадстаўнікоў краін ЕЗ і 5 грамадзян з краін-суседзяў Еўразвяза. Падчас мерапрыемства яны сустрэнуцца з экспертамі і прафесіяналамі.

Тэмы форуму:

  • інклюзіўная Еўропа для кожнага;
  • сэксуальнае і рэпрадуктыўнае здароўе і правы;
  • гвалт супраць жанчын;
  • правы ЛГБТ;
  • эканамічная незалежнасць;
  • супрацьстаянне антыгендарнаму і антыфеміністычнаму руху.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • матываванасць і дзейнасць у сферы гендарнай роўнасці і правоў жанчын;
  • добрыя камунікацыйныя якасці;
  • веданне ангельскай мовы і інш.

Каб падаць заяўку, калі ласка, націсніце сюды.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары пакрываюць выдаткі на візу, падарожжа і пражыванне.

З дадатковымі пытаннямі можна ліставаць на е-мэйл s-d.genderequal@ep.europa.eu.

Дэдлайн – 17 студзеня 2016 года.

Дадатковая інфармацыя тут.