Моладзевая канферэнцыя ў Мінску

Хочацца сустрэць цікавых людзей, навучыцца вырашаць канфлікты граматна і даведацца больш пра сябе? Далучайся да Беларускай Моладзевай канферэнцыі!

Калі: 19-22 чэрвеня 2018 года.
Дзе: Мінск.

Арганізатары – выпускнікі United World College of South East Asia.

Падчас канферэнцыі удзельнікі змогуць падвучыць ангельскую мову, даведацца больш пра каштоўнасці UWC і нават стварыць свой уласны праект.

Патрабаванні да ўдзельнікаў:

  • узрост ад 15 да 23 гадоў;
  • магчымасць удзельнічаць ва ўсёй канферэнцыі;
  • добрае валоданне ангельскай мовай (працоўная).

Фінансавыя ўмовы

Удзел у канферэнцыі бясплатны. Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў харчаваннем.

Дэдлайн падачы заяўкі – 17 траўня 2018 года.