Моладзевая сустрэча “The Sound of YOUrope” запрашае ў Нямеччыну

Моладзевая арганізацыя New Faces шукае 7 удзельнікаў і аднаго груплідара, якія прадставяць Беларусь на сустрэчы ў Нямеччыне “The Sound of YOUrope“.

Перыяд – 13-20 лістапада 2016 года. Лакацыя – Андрэасберг, Нямеччына.

50 чалавек з 5 краін – мігрантаў і не-мігрантаў – сустрэнуцца ў Harz Mountains, каб разам стварыць музыку і абмеркаваць уласныя ідэі ды пытанні наконт міграцыі ў Еўропе, у краіне, дзе яны жывуць. Грунтуючыся на прапанаваных пытаннях, удзельнікі створаць мультынацыянальныя групы і будуць працаваць над рознымі аспектамі асноўнай тэмы. Цэнтральным пытаннем будзе – “What would be needed to make Europe YOUrope?”

Працоўная мова – ангельская.

З падтрымкай дасведчаных моладзевых лідараў удзельнікі…

  • набудуць, узмоцняць веды па тэмах, якія іх цікавяць (палітыка ЕЗ, сітуацыя з уцекачамі ў краінах-удзельніцах, свабода перамяшчэнняў, абарона меншасцяў у ЕЗ і г.д.);
  • распрацуюць ідэі, як паўплываць, змяніць сітуацыю ў іх асабістым, нацыянальным стане жыцця.

Апроч гэтага, удзельнікі змогуць папрацаваць над сваімі крэатыўнымі здольнасцямі і паказаць сябе ў варкшопах па музыцы кшталту хіп-хопу, па крэатыўным напісаннм, як зрабіць уласнае радыёшоў, напісаць песню і г.д.

Фінансавыя ўмовы

Унёсак за ўдзел складае 170 еўра. Выдаткі на дарогу пакрываюцца ў памеры 170 еўра на чалавека. Пражыванне бясплатнае.

Запоўніць заяўку на ўдзел можна тут.

Дэдлайн – 24 кастрычніка 2016 года.