Моладзевая сустрэча ў Італіі па пытаннях мігрантаў

У лютым 2019-га ў паўночнай Італіі адбудзецца навучальная сустрэча для моладзевыых работнікаў. Да ўдзелу запрашаюцца і беларусы.

Калі: 11-18 лютага 2019 года.
Дзе: Recoaro Terme, Італія.

Да ўдзелу запрашаюцца моладзевыя работнікі і моладзевыя лідары ва ўзросце ад 18 гадоў.

Агульнай мэтай праекта ёсць вывучэнне бягучай сітуацыі ў краінах-ўдзельніцах па пытанні міграцыі: куды яны едуць, адкуль паходзяць, вывучэнне тыпаў мігрантаў ды ўцекачоў, запытаў на прытулак і г.д.

Сустрэча мусіць павысіць кампетэнтнасць удзельнікаў у працы з такімі мэтавымі групамі, як уцекачы, мігранты і мясцовая маладзь, каб змагацца з “мігрантафобіяй” і прадухіліць радыкалізацыю і экстрэмізм сярод моладзі х дапамогай адукацыі ў галіне правоў чалавека.

Фінансавыя ўмовы

Выдаткі на візу, дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарамі. Рэгістрацыйны ўнёсак складае 30 еўра. Вітаецца жаданнеЁнаяўнасць валанцёрскага досведу у МГА “Добрая воля”\ РГА “Надзея дзецям».

Для падачы заяўкі неабходна запоўніць анкету.

Дэдлайн – 16 лістапада 2018 года.

Больш падрабязнасцей – па спасылцы.