Моладзевы абмен для дэбютантаў

Трэнінг для пачаткоўцаў у моладзевых абменах запрашае ў Турцыю.

Сустрэча адбудзецца 15-19 сакавіка 2016 года і збярэ 30 удзельнікаў з усёй Еўропы.

Да ўдзелу запрашаецца актыўная моладзь, якая плануе ажыццяўляць праекты ў межах Erasmus+ Youth in Action Programme на міжнародным узроўні.

Галоўная мэта моладзевага трэнінгу BTM – атрымаць неабходныя веды для рэалізацыі высокаякасных Youth-Exchange-праектаў.

Трэнінг прадугледжвае:

  • развіццё навыкаў у нефармальнай адукацыі;
  • магчымасць выкарыстаць іх па стратэгіі Youthpass;
  • а таксама знайсці партнёрскія групы з іншых краін і аб’яднаць свае намаганні.

Фінансавыя ўмовы

Праграма фінансуецца Erasmus+ Youth in Action Programme. Ад кандыдатаў патрабуецца толькі грашовы ўнёсак за ўдзел.

Тут можна падаць заяўку.

Дэдлайн – 17 студзеня 2016 г.

Падрабязней пра трэнінг можна пачытаць тут.