Моладзевы абмен для падлеткаў у Аўстрыі

«Грамадзянскі Форум» запрашае падлеткаў да ўдзелу ў моладзевым абмене «Let’s say We are the future!» ў Аўстрыі.

Абмен будзе адбывацца ў межах праграмы Erasmus+ у аўстрыйскім горадзе Клафер (памежжа Нямеччыны і Чэхіі) і будзе складацца з двух этапаў:

  • 21-23 ліпеня – працоўная сустрэча для лідараў груп;
  • 19 жніўня – 2 верасня – моладзевы абмен з удзелам 5 самых матываваных кандыдатаў з Беларусі.

Тэма абмену – навучанне падлеткаў салідарнасці і дэмакратыі з выкарыстаннем “эстэтычных” метадаў даследаванняў (тэатр ды іншыя мастацтвы), вывучэнне базавых паняццяў лібералізму і дэмакратыі, міжкультурная камунікацыя як аснова для фарміравання талерантнага грамадства. У праграме – наведванне канцлагеру Маўтхаўзен ды іншае, больш інфармацыі ў інфапэку праекта.

Профіль удзельнікаў:

  • 13-18 гадоў;
  • удзел ва ўсім моладзевым абмене;
  • узровень валодання ангельскай мовай, дастатковы для камфортнай камунікацыі з удзельнікамі з іншых краінаў і паўнавартаснага ўдзелу ў праекце;
  • безумоўная згода бацькоў/апекуноў на ўдзел у праекце, гатоўнасць аформіць даверанасць на лідара групы як неабходны ўдзел выезду падлетка за мяжу;
  • афармленне медыцынскай страхоўкі (кошты не вяртаюцца) нас час знаходжання ў Аўстрыі.

Фінансавыя ўмовы

Харчаванне і пражыванне на час амбена цалкам фінансуюцца Еўрапейскай камісіяй, транспартныя выдаткі аплочваюцца ў памеры да 275 еўра ў два бакі. Арганізатары аказваюць візавую падтрымку ўдзельнікаў і будуць хадайнічаць аб атрыманні бясплатных віз.

Заяўка:

Для ўдзелу ў адборы неабходна запоўніць форму па спасылцы да 15 чэрвеня. 

Вынікі адбору будуць вядомыя да 18 чэрвеня 2017.