Моладзевы абмен па моладзевай працы ў Харкаве

232

New Faces шукаюць удзельнікаў на моладзевы абмен у Харкаве.

Калі: 26 кастрычніка – 3 лістапада 2018 года.
Дзе: Харкаў, Украіна.

Гэты праект дапаможа знайсці адказ на пытанне “Як прасоўваць моладзевую працу?” і палепшыць веды наконт моладзевай працы і нефармальнай адукацыі.

Мэты гэтага абмену:

  • стымуляваць і ўзмацніць інтэграцыю нефармальнай і фармальнай адукацыі ва ўніверсітэтах за кошт стварэння сертыфікаванага курса па міжнародных моладзевых даследаваннях;
  • навесці масты паміж фармальнай і нефармальнай адукацыяй, моладзевай палітыкай і практыкай для таго, каб развіць інавацыйны патэнцыял для павышэння якасці адукацыйнага і сацыяльнага абслугоўвання моладзі у Еўропе, павысіць гнуткасць кар’еры і мабільнасці;
  • прасоўваць міжнароднае прызнанне моладзевай працы і нефармальнай адукацыі.

Патрабаванні да кандыдатаў: (4 чалавекі (18-30 гадоў) + лідар (20+))

  • цікавасць да тэмы моладзевых абменаў;
  • матывацыя да асабістага і прафесійнага развіцця;
  • здольнасць і зацікаўленасць у тым, каб памнажаць вынікі і метадалогію праекта;
  • добра валодаць ангельскай мовай.

Лідар (узрост – 20+) павінен:

  • добра валодаць ангельскай мовай і быць гатовым працаваць 8 гадзін на дзень;
  • браць удзел у працы з моладдзю на мясцовым / нацыянальным узроўні і мець высокую матывацыю да ўдзелу;
  • умець выкарыстоўваць метады нефармальнай адукацыі.

Фінансавыя ўмовы

Выдаткі на транспарт вяртаюцца ў памеры 100 %. Пражыванне і харчаванне забяспечваюцца арганізатарамі. Унёсак за ўдзел 25 еўра.

Больш падрабязнасцей знойдзеце тут і тут.

Падаць заяўку можна па спасылцы.

Дэдлайн – 19 верасня 2018 года.