Моладзевы абмен пра экалогію ў Грэцыі

Фонд “Добрая воля” шукае пяць беларусаў для ўдзелу ў экалагічным моладзевым праекце ў Грэцыі.

Калі: 1 – 9 верасня 2019 года.
Дзе: Paranesti, Drama, Грэцыя.

Моладзевы абмен “Е+ for Environment” прысвечаны адукацыі аб навакольным асяроддзі, устойліваму развіццю і актыўнаму грамадзянству.

Праект збярэ 36 маладых людзей з сямі розных краінаў: Грэцыі, Латвіі, Беларусі, Румыніі, Чэхіі, Іспаніі і Сербіі.

Працоўная мова – ангельская.

Праект мае наступныя мэты:

  • падвысіць інфармаванасць удзельнікаў і мясцовай супольнасці пра экалагічную адукацыю і ўстойлівае развіццё;
  • даць магчымасць маладым людзям пазнаёміцца з інструментамі і метадамі нефармальнай адукацыі, даведацца аб уплыве на навакольнае асяроддзе;
  • заахвоціць зрабіць свой унёсак у прызнанне нефармальнай адукацыі ў якасці асноўнага інструмента для развіцця навыкаў моладзі;
  • паспрыяць міжкультурнаму дыялогу, паразуменню і супрацоўніцтву з маладымі людзьмі з іншай культурай.

Месца правядзення моладзевага абмену – мясцовасць Паранэсці ў рэгіёне Драма ў Грэцыі. Рэгіён славіцца прыроднымі краявідамі – горнымі рэчкамі і вадаёмамі сярод лясоў.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост – ад 18 да 30 гадоў;
  • досвед працы з экалагічнай тэмай;
  • жаданне атрымаць веды і навыкі па тэме;
  • валоданне ангельскай мовай.

Каб падацца, неабходна запоўніць анкету па спасылцы.

Фінансавыя ўмовы

Пражыванне і харчаванне забяспечваюцца арганізатарамі. Выдаткі на дарогу вяртаюцца не цалкам. Рэгістрацыйны ўнёсак – 40 еўра;

Дэдлайн – 9 ліпеня 2019 года.