Моладзевы абмен пра моц мастацтва на Кіпры

New Faces шукаюць шэсць беларусаў – пяць удзельнікаў і аднаго лідара групы – на моладзевы абмен “Міжкультурнае навучанне з дапамогай мастацтва” .

Калі: 6-15 снежня 2018 года.
Дзе: Паралімні, Кіпр.

Для ўдзелу шукаюцца пяць беларусаў ва ўзросце 18-30 гадоў і адзін – ад 20 гадоў (ён ці яна будзе груп-лідарам).

Праект створаны для 40 удзельнікаў і 8 груп-лідараў з Кіпра, Балгарыі, Арменіі, Беларусі, Украіны, Сербіі, Грэцыі і Турцыі для сумеснай працы ў планаванні, імплементацыі, рэфлексіі, развіцці моцы мастацтва для міжкультурнага навучання.

Задачы праекта:

  • прапаноўваць і дзяліцца арт-актыўнасцямі, скіраванымі на міжкультурнае навучанне і сацыяльную інклюзію;
  • матываваць моладзь да супрацоўніцтва з дапамогай арт-актыўнасцей;
  • палепшыць развіццё ключавых кампетэнцый (сацыяльных, міжкультурных, моўных і г.д.);
  • падвыціць самаўпэўненасць і натхніць моладзь удзельнічаць у большай колькасці міжнародных праектаў;
  • стварыць відэа, буклеты, а таксама ўсталяваць сяброўскія і партнёрскія стасункі.

Каб стаць адным з удзельнікаў, неабходна мець навыкі альбо экспертызу ў наступных галінах:

  • мастацтва;
  • спорт (баскетбол, валейбол, гандбол);
  • арт-тэрапія;
  • іканаграфія, графіці і г.д.;
  • тэатр;
  • музыка,

а таксама мець невялікі альбо наогул не мець досведа ў міжнародных трэнінгах.

Яшчэ з патрабаванняў – добра валодаць ангельскай мовай, быць сябрам арганізацыі “New Faces”, а таксама мець жаданне пашыраць вынікі моладзевага абмену.

Больш пра праект можна пачытаць тут.

Фінансавыя ўмовы

Выдаткі на праезд пакрываюцца ў памеры 360 еўра. Пражыванне і харчаванне цалкам аплочваюцца арганізатарамі.

Падаць заяўку можна тут.

Дэдлайн – 23 верасня 2018 года.