Моладзевы абмен пра сацыяльныя медыя ў Турцыі

Карыстаецеся укантакце альбо фэйсбукам? Можа маеце свой акаўнт на youtube? Хочаце выкарыстоўваць свае ўменні для валанцёрства? Калі так, то моладзевы абмен “Сацыяльныя медыя: магчмасць ці пагроза?” для вас!

Сустрэча прысвечаная развіццю ўменняў выкарыстання сацыяльных медыя, здабыццю навыкаў свядомага і прадуктыўнага карыстання сецівам (інтэрнэтам), навыкам актыўнай грамадзянскай пазіцыі, прынцыпам дэмакратыі.

Крытэры адбору:

  • веданне ангельскай мовы на камунікатыўным узроўні;
  • унясенне залогу за білет у памеры 100 еўра (вяртаецца пасля праекта)
  • наведванне арганізацыйных сустрэч перад моладзевым абменам (абавязкова)
  • узрост: пяць чалавек 17-25 год, адзін – лідар групы, без абмежавання ўзросту.
  • перавага аддаецца валанцёрам арганізацыі (кожны жадаючы можа стаць валанцёрам: у дадзены момант можна прымаць удзел у акцыях да 8 сакавіка – 5,12-16 сакавіка з 17.00-19.00; падамагаць настаўніку для дзяцей – кожную нядзелю 17.00-19.00)

Калі: 18-26 траўня 2018 года.

Месца правядзення: Турцыя, Мэрсін

Для каго: актыўная моладзь 17-25 год (5 чалавек) ; адзін – лідар групы, без абмежавання ўзросту.

  • Праезд, пражыванне і харчаванне – аплочвае арганізатар
  • Рэгістрацыйны ўнёсак – 100 еўра (вяртаюцца пасля паездкі)

Для падачы заявы неабходна запоўніць анкету да 10 сакавіка.