Моладзевы абмен у Баку: зразумець іншыя культуры

Пяць беларусаў шукаюцца для ўдзелу з моладзевым абмене “Moving Bodies, Moving Culture”.

Калі: 2-10 ліпеня 2017 года.
Дзе: Баку, Азербайджан.

“Moving Bodies, Moving Culture” – праект, які мае на мэце падвысіць узровень ведаў пра міграцыю і стварыць прастору для адкрытага дыялогу, міжкультурнага разумення, узаемапавагі і прыняцця рознасці маладых людзей у розных краінах.

Праект стане пляцоўкай, на якой удзельнікі змогуць падзяліцца сваімі жыццёвымі гісторыямі і досведам, каб зразумець адзін аднаго, а таксама ўсталяваць міжкультурную камунікацыю, нэтворкінг і сяброўства.

Да ўдзелу запрашаецца моладзь з Беларусі ва ўзросце ад 18 гадоў (3 хлапцоў і 2 дзяўчыны).

Фінансавыя ўмовы

Усе выдаткі на пражыванне і харчаванне пакрываюцца арганізатарамі. Выдаткі на праезд пакрываюцца ў памеры 270 еўра.

Падаць заяўку можна па спасылцы.

Дэдлайн – 12 траўня 2017 года.

З пытаннямі можна звяртацца да Сафіі Сіняўскай.