Моладзевы абмен у Грузіі

New Faces шукаюць 4 удзельнікаў і 1 лідара групы для ўдзелу ў моладзевым абмене “Plant your future”.

Калі: 22 ліпеня – 3 жніўня 2017 года.
Дзе: Тбілісі, Грузія.

Моладзевы абмен збярэ 40 удзельнікаў з 8 краін свету, каб стварыць навучальную платформу, на якой магчыма дзяліцца ведамі. Праект імкнецца заангажаваць маладых людзей да актыўнага і адказнага ўдзелу ў сваёй супольнасці.

Працоўная мова праекту – ангельская.

Фінансавыя ўмовы

Пражыванне і харчаванне забяспечваюцца арганізатарамі. Выдаткі на праезд пакрываюцца ў памеры 275 еўра. Таксама неабходна будзе зрабіць унёсак у арганізацыю New Faces.

Падаць заяўку можна па спасылцы.

Дэдлайн – 1 чэрвеня 2017 года.