Моладзевы форум актыўных-пазітыўных у Італіі

Моладзевы форум “Right tо Dialogue” запрашае актыўных і неабыякавых маладых людзей у Італію.

Перыяд – 30 верасня – 2 кастрычніка 2016 года. Лакацыя – Трыест, Італія.

Сёлетні форум факусуе ўвагу на тэме “Праца”, якая будзе разглядацца з розных бакоў: эканамічнага (як функцыю прадуктыўнага працэсу), культурнага (як канкрэтную функцыю гэтых працэсаў) і нарэшце працу людзей (супрацонік за межамі працы).

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў любой нацыянальнасці.

“Праца і горад” – асноўная тэма дыскусіі. Тут маецца на ўвазе стасункі паміж суб’ектамі і прасторай, дзе яны жывуць, іх патэнцыйныя магчымасці, правы, каштоўнасці, гісторыя, успаміны, ідэнтычнасці, камунікацыі.

Усе зацікаўленыя тэмай могуць зрабіць унёсак у праграму, апісаўшы ўласны досвед, пункт гледжання з розных галін навук (эканоміка, грамадскія навукі, гісторыя, псіхалогія, мастацтва, паліталогія, культуралогія).

Працоўныя мовы – італьянская і ангельская, але будзе забяспечаны сінхронны пераклад.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары забяспечваюць месца пражывання на 4 начы для спікераў форуму, таксама часткова кампенсуюць выдаткі на транспарт (не больш за 400 еўра).

Падаць заяўку на ўдзел і даведацца больш падрабязнасцей можна па спасылцы.

Дэдлайн – 10 ліпеня 2016 года.