Моладзевы форум краін Усходняга партнёрства

Актыўная моладзь, моладзевыя работнікі і палітыкі сустрэнуцца на форуме Ўсходняга партнёрства і паразважаюць над удзелам моладзі ў грамадскіх працэсах і яе ўключэнні ў працэс прыняцця рашэнняў.

Калі: 22-23 чэрвеня 2017 года.
Дзе: Варшава, Польшча.

Асноўныя мэты форума:

  • паглыбіць дыялог і кааперацыю паміж Еўразвязам і краінамі Ўсходняга партнёрства па пытаннях моладзі і адукацыі;
  • знайсці агульныя праблемы і прапанаваць канкрэтныя дзеянні для іх вырашэння;
  • стварыць Дэкларацыю для Пятага саміта Ўсходняга партнёрства (кастрычнік 2017, Брусэль).

Асноўныя тэматычныя напрамкі:

  • моладзь як актыўная, крытычная і адказная частка грамадства;
  • моладзь і прадпрымальніцтва – будучыня ў сваіх руках;
  • моладзь і адукацыя – фармальная і нефармальная.

Патрабаванні да кандыдатаў

  • паходжанне з краін Усходняга партнёрства;
  • актыўны ўдзел у грамадскім жыцці краіны – праца ў моладзевых арганізацыях, НКА і НДА, грамадскіх ініцыятывах і праектах;
  • добрае валоданне ангельскай мовай;
  • магчымасць і жаданне ўдзельнічаць у самім форуме, а таксама ў яго падрыхтоўчай частцы (распаўсюджваць інфармацыю, знаёміцца з неабходнымі матэрыяламі).

Фінансавыя ўмовы

Удзел у форуме бясплатны. Выдаткі на пражыванне, праезд, візу і іншыя пакрываюцца арганізатарамі.

Дэдлайн падачы заяўкі – 12 красавіка 2017 года.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.