Моладзевы форум у Страсбургу

20-21 траўня 2016 года ў Еўрапейскім парламенце (Страсбург, Францыя) пройдзе еўрапейскі моладзевы форум “EYE 2016”.

Тэмы для абмеркавання:

  • перспектывы міру на планеце;
  • барацьба з моладзевым беспрацоўем;
  • шляхі ўстойлівага развіцця Еўропы і г.д.

Удзельнікі “EYE 2016” сустрэнуцца з еўрапейскімі кіраўнікамі і спікерамі, абмяняюцца з аднагодкамі ідэямі па пошуку інавацыйных рашэнняў актуальных праблем маладога пакалення.

Да ўдзелу запрашаецца моладзь ва ўзросце ад 16 да 30 гадоў з 28 краін Еўразвязу, у тым ліку Беларусі.

Як падацца

Падаваць заяўкi на ўдзел можна толькі групай (не менш за 10 чалавек). Кiраўнiк групы мусіць сягнуць 18-гадовай мяжы. Зарэгістравацца можна тут.

Фінансавыя ўмовы

Удзельнiкi самi аплочваюць праезд, пражыванне i харчаванне.

Дэдлайн – 31 снежня 2015 года (цi да таго часу, калi арганізатары атрымаюць 7 тыс. заявак).

Падрабязную інфармацыю пра мерапрыемства шукайце па спасылцы.

Паводле by.odb-office.eu