Моладзевы форум Усходняга партнёрства ў Вільні
- 27.03.2019
- Канферэнцыі
- моладзь і моладзевыя працаўнікі
- Вільня, Літва
- 17-20 чэрвеня 2019
- ангельская
- 05.04.2019
- salto-youth.net
У год 10-гадовага юбілю Усходняга партнёрства Літва арганізуе 4-ты Моладзевы форум Усходняга партнёрства. Асноўная тэма форума – крытычнае мысленне праз медыяпісьменнасць і актыўны ўдзел.
Мерапрыемства, якое адбудзецца 17-20 чэрвеня у Вільні, збярэ моладзь і моладзевых працаўнікоў – каля 250 удзельнікаў:
- кожная краіна Усходняга партнёрства будзе мець 10 дэлегатаў ад моладзі, арганізацый і ўстаноў, якія працуюць з моладдзю;
- прадстаўнікоў сеткі EaP Youth ambassadors;
- 34 праграмныя краіны праграмы Erasmus+ ;
- каманду фасілітатараў і экспертаў;
- а таксама іншых прадстаўнікоў Еўрапейскага Саюза, Савета Еўропы, нацыянальных агенцтваў і міжнародных моладзевых арганізацый.
Даведацца больш дэталяў і падаць заяўку да 5 красавіка можна тут.
Глядзіце таксама: