Моладзевы летнік на радзіме Быкава

15-19 чэрвеня ў Бычках на радзіме Васіля Быкава пройдзе моладзевы летнік, на які запрашаецца моладзь ад 18 да 30 гадоў.

Удзельнікі змогуць сумясціць супольную працу, навучанне і адпачынак: папрацуюць над аднаўленнем школы пісьменніка, паслухаюць лекцыі, паслухаюць выступленні беларускіх бардаў.

За будынкам школы Васіля Быкава зараз даглядае грамадскасць Віцебшчыны, а валанцёры працуюць над яе аднаўленнем. Да важнай справы спрычыняцца і ўдзельнікі летніка. Кожны дзень іх таксама чакаюць лекцыі і канцэрты пад адкрытым небам.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары забяспечваюць праезд і харчаванне удзельнікаў. Пражываць яны будуць у намётах на тэрыторыі сядзібы.

Удзельнікам трэба запоўніць анкету.

Вынікі адбору будуць вядомыя 12 чэрвеня.

Глядзіце таксама: