Моладзевы летнік на радзіме Васіля Быкава

Моладзь ва ўзросце ад 18 да 35 запрашаюць на штогадовы летнік у Бычках – на радзіме Васіля Быкава.

Калі: 20 – 23 чэрвеня 2019.
Дзе: Бычкі, Віцебская вобласць.

Удзельнікі змогуць сумясціць адпачынак, нефармальнае навучанне на свежым паветры ды працу па ўладкаванні тэрыторыі каля дома-музея пісьменніка.

Абяцаюць насычанаю праграму: выступы экспертаў, музыкаў, культурніцкіх і грамадскіх дзеячаў; творчыя сустрэчы, гульні, майстар-класы; новыя знаёмствы. Падчас правядзення летніка у Бычках таксама адбудзецца вечарына памяці Васіля Быкава з удзелам беларускіх грамадскіх і культурніцкіх дзеячаў.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары забяспечваюць праезд і харчаванне ўдзельнікаў. Пражыванне – у намётах на тэрыторыі сядзібы і ў самой сядзібе.

Дэдлайн падачы заяўкі – 14 чэрвеня 2019.

Дадатковыя пытанні можна задаць праз мэйл: AITButsefal@gmail.com.