Моладзевы летнік Еўрапейскай школы 2018

Моладзь з ЕС і шасці Усходніх краін-суседзяў запрашаюць да ўдзелу ў летнім лагеры Еўрапейскай школы 2018 года.

Калі: 9-29 жніўня 2018 года.
Дзе: Грузія.

Летнік збярэ каля 100 маладых людзей для ўдзелу ў розных інтэрактыўных і адукацыйных мерапрыемствах. Гэтыя мерапрыемствы будуць накіраваны на тое, каб падкрэсліць еўрапейскія грамадзянскія каштоўнасці і спрыяць супрацоўніцтву, шматкультурнаму паразуменню і цярпімасці сярод моладзі ў рэгіёне Ўсходняга партнёрства.

Гэты летнік будзе падрыхтоўчым этапам для патэнцыйных студэнтаў Еўрапейскай школы Ўсходняга партнёрства і для іншых зацікаўленых маладых прадстаўнікоў краін Усходняга партнёрства. Стварэнне Еўрапейскай школы Ўсходняга партнёрства з’яўляецца часткай больш шырокіх рэгіянальных намаганняў па задавальненні патрэбаў моладзі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • грамадзянства адной за наступных краін: краіны ЕС, Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна);
  • узрост ад 14 да 18 гадоў.

Дэдлайн падачы заяўкі – 18 траўня 2018 года.

Больш падрабязнацей па спасылцы.