Моладзевы парламент едзе ў Беларусь

Упершыню ў Беларусі адбудзецца сесія Еўрпейскага моладзевага парламента (ЕМП).

Калі: 29 лістапада -3 снежня 2017 года.
Дзе: Мінск, Беларусь.

Сесія збярэ 50 маладых актыўных людзей з Беларусі і ўсёй Еўропы, зацікаўленых у атрыманні міжнароднага досведу і ведаў, пашырэнні кругагляду і новых знаёмствах.

Што такое ЕМП?

Еўрапейскі моладзевы парламент мадэлюе рэяльныя сесіі Еўрапарламента. Праграма мерапрыемтсва ўключае ў сябе:

  • цімбілдзінг;
  • працу ў камітэтах над актуальнай праблемай развіцця Еўропы;
  • Генеральную асамблею, падчас якой адбудуцца дэбаты па напісаных рэзалюцыях;
  • насычаную штодзённую культурную праграму.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост – да 21 гадоў;
  • беларускае грамадзянства;
  • валоданне размоўнай ангельскай мовай;

Фінансавыя ўмовы

Унёсак за удзел у мерапрыемстве 20 BYN. Арганізатары забяспечваюць жыллё, харчаванне і культурную праграму.

Заяўку можна падаць па спасылцы.

Дэдлайн – 20 кастрычніка (23:59 ЕЕT).

Больш інфармацыі можна знайсці на афіцыйным сайце ЕМП ды на старонцы Сесіі ў Фэйсбуку і VK.