Моладзевы саміт для лідараў і прадпрымальнікаў у Пакістане

Lahore University of Management Sciences – адна з лепшых вну ў Азіі – запрашае на саміх маладых лідараў і прадпрымальнікаў.

Калі: 23-27 снежня 2018 года.
Дзе: Лахор, Пакістан.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты з усяго свету.

Мэта мерапрыемства – дапамагчы студэнтам атрымаць навыкі і досвед, развіць упэўненасць у сабе, абудзіць свой лідарскі запао і прадпрымальніцкае мысленне. Гэта будзе дасягацца праз разнастайныя бізнэс- і сацыяльныя мерапрыемствы і магчымасці пазнаёміцца ў прадстаўнікамі бізнэсу і інвестарамі.

Удзельнікам прапануюць наведаць 6 бізнэс-мерапрыемстваў, кожнае з якіх скіравана на атрыманне канкрэтных навыкаў, 6 сацыяльных мерапрыемтсваў, супрацоўніцтва і ментарынг.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • быць студэнтам альбо навучэнцам старэйшых класаў;
  • добрае валоданне ангельскай мовай;
  • стварыць каманду з 4-5 чалавек.

Першы этап – каманды падаюць калектыўную заяўку, у якой неабходна пералічыць удзельнікаў і навучальныя ўстановы. На другім этапе арганізатары самі звяжуцца з камандамі праз тэлефон альбо электронную пошту.

Дэдлайн – 10 лістапада 2018 года.