Моладзевы саміт у Стамбуле

Штогадовы моладзевы саміт запрашае студэнтаў і маладых прафесіяналаў.

Калі: 16-18 чэрвеня 2017 года.
Дзе: Стамбул, Турцыя.

Тема сёлетняга саміта – беспрацоўе сярод моладзі.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты, маладыя актывісты і прафесіяналы, прадпрымальнікі, прадстаўнікі НДА, навукоўцы і журналісты. Удзельнікі змогуць абмеркаваць тэму разам з выбітнымі палітыкамі і інтэлектуаламі.

Дыскусіі будуць прысвечаны тром аспектам беспрацоўя сярод моладзі:

  • прадпрымальніцтва і інавацыі;
  • палітыка адукацыі;
  • устойлівы і інклюзіўны аспект.

Абмежаванняў па нацыянальнасці кандыдатаў на ўдзел няма.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары аплочваюць пражыванне ўдзельнікаў, транспартныя выдаткі ў межах саміту (апроч трансферу з/у аэрапорт), абеды. Самастойна неабходна пераняць выдаткі на візу і даезд да Стамбула.

Як падацца

Для пачатку трэба запоўніць заяўку, да якой неабходна далучыць CV. Гэтыя дакументы дасылаюцца каардынатару праграмы Mr. Arda Helvacılar на е-адрас ardahelvacilar@co-opinion.org. Тэма ліста – SUMMIT APPLICATION. Кандыдаты, якіх адбяруць для ўдзелу, мусяць у 5-дзённы тэрмін даслаць копіі квіткоў да Стамбула.

Дэдлайн – 21 траўня 2017 года.

Падрабязнасці – па спасылцы.