Моладзевыя канферэнцыя для прадпрымальнікаў у Вене
- 13.08.2018
- Канферэнцыі

- маладыя прадпрымальнікі
- Аўстрыя
- 8-9 лістапада 2018
- ангельская
- 17.08.2018
- eap-csf.eu
Моладзевая канферэнцыя Усходняга партнёрства “Моладзь за прадпрымальніцтва” збярэ 130 удзельнікаў, каб развіць новыя навыкі і абмеркаваць рашэнні агульных выклікаў.
Калі: 8-9 лістапада 2018 года.
Дзе: Вена, Аўстрыя.
Канферэнцыя збярэ 130 удзельнікаў, у тым ліку 90 маладых прадпрымальнікаў, з мэтай развіць новыя навыкі, прыдумаць новыя ідэі і рашэнні.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост – 18-30 гадоў;
- мець прадпрымальніцкую ідэю ці жаданне заснаваць сацыяльнае прадпрыемства;
- мець досвед працы ў галіне сацыяльнага прадпрымальніцтва ад 6 да 24 месяцаў;
- мець грамадзянства ЕЗ, Турцыі ці краін Усходняга партнёрства;
- жаданне вырашыць сацыяльную праблему свайго горада/краіны;
- добра валодаць ангельскай мовай.
Фінансавыя ўмовы
90 маладых прадпрымальнікаў могуць атрымаць поўныя стыпендыі на ўдзел.
Дэдлайн – 17 жніўня 2018 года.
Глядзіце таксама: