Moodle Mood? Перакладай!

Некалькі адукацыйных ініцыятыў запрашаюць далучыцца да Перакладатону “Moodle Mood”, каб стварыць беларускую версію дыстанцыйнага асяроддзя Moodle.

Навошта?

Moodle – свабоднае (ліцэнзія GNU GPL) віртуальнае навучальнае асяроддзе, што прадстаўляе магчымасць ствараць сайты для анлайн-навучання. Актыўна выкарыстоўваецца ў анлайн-курсах, сістэмах завочнага і дыстанцыйнага навучання. Існуе з 2002 года, але на беларускую мову дагэтуль перакладзены на 5%. Зробім адукацыю даступнай па-беларуску!

Задачы на Перакладатон: сустрэцца, вызначыцца з агульнымі перакладамі асноўных тэрмінаў платформы ды распачаць пераклад.

З якой мовы?

Будзем перакладаць з мовы арыгіналу – ангельскай, пры патрэбе кансультуючыся з існуючымі перакладамі на рускую, украінскую ды іншыя вядомыя вам мовы:)

Калі? 4-га лютага а 12-ай гадзіне

Дзе? Еўрапейскі каледж Liberal Arts у Беларусі (ECLAB)

Што ўзяць з сабой? Ноўтбук ці іншы дэвайс, у якім зможаце перакладаць.

Што будзе пасля?

Крок 2.0: дапрацоўка перакладаў анлайн.
Крок 3.0: пляцоўка дыстанцыйнага навучання Moodle дасяжна на беларускай мове!

Пераклад будзе адбывацца праз анлайн-платформу  https://lang.moodle.org/ (можна зарэгістравацца загадзя).

Для ўдзелу просім зарэгістравацца праз анлайн-форму.

Арганізатары: ГА “Цэнтр “Трэці сектар“, Ініцыятыва Адукацыя.Інфо, Еўрапейскі каледж Liberal Arts у Беларусі (ECLAB).