MovieDoc: трэнінг па дакументальным кіно ў Арменіі

Удзельнікаў з 8 краін запрашаюць на навучальны курс MovieDoc – па здымцы і развіццю дакументальнага кіно, прысвечанага прасоўванню ведаў па правах чалавека.

Калі: 26 красавіка – 4 мая 2017 года. Дзе: Дзіліджан, Арменія.

Удзельнікі даведаюцца, як здымаць дакументальнае кіно, пісаць сцэнар і распаўсюджваць яго сярод аўдыторыі. Асноўная тэматыка такіх відэа – інклюзія, правы чалавека, талерантнасць.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • быць грамадзянінам Арменіі, Беларусі, Грузіі, Грэцыі, Люксембургу, Партугаліі, Расіі ці Францыі;
  • працаваць з моладдзю, асабліва з тэмамі інклюзіі.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд (для беларусаў – да 275 еўра), пражыванне і харчаванне. Кошт удзелу – 30 еўра.

Дэдлайн падачы заяўкі – 15 лютага 2017 года.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.