Мовы навучання як правы супольнасцяў: дыскусія з Балонскім камітэтам

Грамадскі Балонскі камітэт запрашае да ўдзелу ў варкшопе на тэму “Мовы навучання: правы акадэмічных супольнасцей на выкарыстанне моў навучання“.

Калі: 28 студзеня 2017 года,  11:00-14:00.
Дзе: гасцініца Crowne Plaza Minsk, вул. Кірава, 13, канферэнц-зала “Princess”.

У праграме – наступныя дыскусіі:

  1. Беларускамоўнае навучанне ў сістэме адукацыі Рэспублікі Беларусь (Алена Анісім, намеснік старшыні ТБМ, дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу РБ);
  2. Нацыянальныя і ангельская мова ў Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі (Павел Церашковіч, эксперт Грамадскага Балонскага камітэту).

Праграма таксама ўключае спецыяльную падзею – прэзентацыю праекта “Гласарый Балонскага працэсу”.

Пытанні для абмеркавання:

  • Інструменты і перспектывы стварэння беларускамоўнай вышэйшай школы;
  • Беларусізацыя і інтэрнацыяналізацыя: пошукі залатой сярэдзіны;
  • Дарожная карта рэфармавання вышэйшай адукацыі ў РБ і моўныя пытанні;
  • Юрыдычныя аспекты беларусізацыі ВНУ: праект прапаноў у Кодэкс аб адукацыі РБ.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.